Мінчанка спрабавала ашукаць ЖЭС, каб пагасіць запазычанасць па квартплаце
Жыхарка Мінску спрабавала ашукаць ЖЭС, каб пагасіць запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі, якая складала 3 мільёны 700 тысяч рублёў. 39-гадовая жанчына зрабіла фальшывую даведку пра свае прыбыткі, аднак падробка была распазнаная супрацоўнікамі ЖЭС. Зараз супраць яе распачатая крымінальная справа.
Жанчыне пагражае альбо штраф, альбо грамадскія працы, альбо шэсць месяцаў арышту. У горшым выпадку яе асудзяць на выпраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў альбо абмежаванне волі на той жа тэрмін, паведамляе газета “Минский курьер”.