Мінчук з рэўнасці спрабаваў забіць нажом іншага мужчыну
Мінчук з рэўнасці спрабаваў забіць нажом іншага мужчыну, 35-гадовага жыхара аграгарадка Азяраны Жыткавіцкага раёна. Ён нанёс яму некалькі ўдараў у грудзі. Зламыснік затрыманы, а пацярпелага шпіталізавалі. Прэс-служба МУС адзначае, што абодва ўдзельнікі сваркі — беспрацоўныя. На момант сваркі яны былі ў стане алкагольнага ап'янення.