Мінчукі сёлета сталі больш купляць вопраткі, пральных машын і кніг
Жыхары беларускай сталіцы сёлета сталі больш купляць вопраткі, пральных машын і кніг. Пра гэта сведчыць Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі. Паводле яго звестак, у студзені-ліпені 2008-га, у параўнанні з
аналагічным перыядам мінулага года, продаж вопраткі ў сталіцы вырас
амаль на 34%. Аднак лідэрам па аб'ёмах продажаў сталі пральныя машыны,
бо мінчукі іх купілі на 69,5% больш, чым летась.
Статыстыка сведчыць, што ў вольны час нямала жыхароў сталіцы чытаюць кнігі. Сёлета яны набылі друкаваных выданняў амаль на 12% болей, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Статыстыка сведчыць, што ў вольны час нямала жыхароў сталіцы чытаюць кнігі. Сёлета яны набылі друкаваных выданняў амаль на 12% болей, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".