Мінэканомікі: Каўбаса і малако даражэюць з-за коштаў на праезд у аўтобусах
Чыноўнікі Мінэканомікі патлумачылі, чаму беларуская гародніна даражэйшая за еўрапейскую, расказалі, што яшчэ ў нас падаражэла апошнім часам, і паабяцалі разабрацца з манаполіяй “Белтэлекама”. За пяць месяцаў гэтага года інфляцыя ў Беларусі вырасла на 4%. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін. Паводле яго слоў, найбольш падаражэла садавіна і гародніна.
Ігар Фамін: “Назіраецца стабільны невялікі рост сезонны на садавіна-гароднінную прадукцыю. Таксама ідзе невялікі рост у сувязі з павелічэннем закупачных цэн на малочныя прадукты, ялавічыну, свініну, паўфабрыкаты, каўбасы”.
Самае цікавае, што падвышэнне коштаў і на садавіну з гароднінай, і на малако з мясам чыноўнік Мінэканомікі патлумачыў падаражаннем… праезду ў грамадскім транспарце.
Ігар Фамін: “На рост цэн і на прырост інфляцыі паўплывала рашэнне органаў рэгулявання па павелічэнні цэн на праезд у гарадскім транспарце. А ў грамадскім харчаванні, як вы ведаеце, у мэтах лібералізацыі былі вызваленыя ад рэгулявання цэн аб’екты, якія маюць нацэначную катэгорыю “люкс”, “вышэйшая” і “першая”. У сувязі з чым і назіраецца рост коштаў па пералічаных пазіцыях”.
Журналісты пацікавіліся, ці не дарагі праезд у беларускім грамадскім транспарце вінаваты ў высокіх цэнах на айчынныя памідоры, агуркі ды бульбу. Як высветлілася, прычыны гэтага трэба шукаць на небе і ўнетрах “Газпрама”.
Ігар Фамін: “У Іспаніі колькасць сонечных дзён блізкая да колькасці дзён у годзе. А ў Беларусі, на жаль, шэсць месяцаў — ацяпляльны сезон. І беларуская прадукцыя, пачынаючы з красавіка, гэта прадукцыя парнікова-цяплічных камбінатаў, у затраты якіх уваходзяць выдаткі на ацяпленне. Ёсць, безумоўна, і пытанні эфектыўнасці. Напрыклад, у Польшчы гэтыя вытворчасці ўжо склаліся, а беларускія камбінаты толькі зараз пераўзбройваюцца. Ім патрэбныя сродкі для інвестыцый, якія яны потым таксама ўкладаюць у кошт сваёй прадукцыі”.
Але пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, чаму пакупнікі дзякуючы дзяржаўнай праграме па імпартазамяшчэнні павінны аплачваць пераўзбраенне цяплічных камбінатаў, выклікала ў чыноўніка шок.
Ігар Фамін: “Сапраўды, на пэўны перыяд у краіне ўводзіцца загараджальная пошліна на тыя тавары, якімі мы самі можам сябе забяспечыць: буракі, бульба, капуста. Але сёння я магу набыць як беларускі памідор, гэтак і іспанскі, і расійскі — любы. Сёння ніякіх забаронаў я не бачу. І казаць, што дзяржава прымушае аплачваць пераўзбраенне камбінатаў ва ўмовах свабоднага коштаўтварэння — гэта мяне шакіруе!”
У сваю чаргу начальнік Упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава распавяла, што гандаль з дапамогай распродажаў робіць усё, каб кошты на прадукты станавіліся больш прывабнымі.
Ірына Барышнікава: “За пяць месяцаў 6700 распродажаў прайшло па краіне. Прададзена на 49,4 мільярда рублёў тавараў. З іх за кошт зніжэння адпускных коштаў арганізацыямі-вытворцамі — 17 мільярдаў, а за кошт зніжэння гандлёвых надбавак арганізацыямі гандлю — на 31 мільярд рублёў”.
Апроч таго нагадала, што да 1 ліпеня ў гандлёвым рэестры павінны зарэгістравацца ўсе інтэрнэт-крамы. Сёння іх існуе больш за 3 тысячы, але зарэгістравалася пакуль толькі палова.
Сочыць Мінэканомікі і за тым, каб свае неапраўданыя кошты на тавары альбо паслугі не ўстанаўлівалі манапалісты. Як вядома, адным з такіх манапалістаў беларускага рынка з’яўляецца “Белтэлекам”. А з улікам таго, што набыў моц прэзідэнцкі ўказ аб рэгуляванні інтэрнэта, пазіцыі гэтага прадпрыемства на рынку інтэрнэт-паслуг выклікаюць заклапочанасць у незалежных правайдэраў.
Ігар Фамін паабяцаў, што Мінэканомікі “разбярэцца” з гэтым манапалістам.
Ігар Фамін: “Белтэлекам” сёння знаходзіцца ў рэестры арганізацый, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку па пэўных пазіцыях. У нас ёсць такая форма працы з манапалістамі, як пагадненне. Мы плануем заключыць з “Белтэлекамам” такое пагадненне; і асноўнай умовай па рэалізацыі гэтага пагаднення будуць пункты, якія ўключаныя ў план мерапрыемстваў. І выпрацаваны комплекс мер, які прадугледжвае зніжэнне тарыфаў. Там у плане мерапрыемстваў запісана, што правайдэры павінны з “Белтэлекамам” дамовіцца”.
Як яны будуць дамаўляцца, ці будзе Мінэканомікі сачыць, каб “Белтэлекам” прыслухаўся да незалежных правайдэраў, чыноўнік не патлумачыў. Як і не сказаў, калі дакладна хаця б гэта пагадненне будзе падпісана.
Фота: Змітра Лукашука