Мінэканомікі пацвердзіла, што пастанова №1000 існуе, для эканоміі валюты

Пастанова № 1000, якая абавязвае дзяржпрадпрыемствы Беларусі здзяйсняць імпартныя закупкі толькі па ўзгадненні з кіраўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання ці іх намеснікамі, прынятае з мэтай жканоміі валютных сродкаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Мінэканомікі Ўладзімір Дзернавы.

Нагадаем, пра пастанову стала вядома ўчора, калі яна з'явілася ў інтэрнэце.

Дзернавы адзначыў, што пастанова — для службовага карыстання. У адпаведнасці з дакументам, кіраўнік мусіць несці адказнасць за набыццё імпартных прамежкавых ці інвестыцыйных тавараў. Цяпер такія пытанні будуць вырашацца на ўзроўні міністра і намесніка міністра. "Экспарт упаў, валютная выручка ўпала, таму трэба эканоміць", — цытуе словы Ўладзіміра Дзернавога БЕЛТА.


Глядзі таксама па тэме:

Дзяржаўная вертыкаль усё роўна хоча кантраляваць закупкі імпартных тавараў (фота)

Чалы: указ № 1000 нагадвае не сур’ёзны антыкрызісны крок, а службовую запіску


Ва ўрадзе не каментуюць інфармацыю аб існаванні пастановы № 1000