Мінэканомікі павысіла ўзровень найбольшых адпускных цэнаў на малако
Міністэрства эканомікі Беларусі павысіла ўзровень найбольшых адпускных цэнаў на малако, кефір, смятану і тварог.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч. Цэны павысіліся ў сярэднім на 3% у кастрычніку-лістападзе і да 2% павысяцца ў снежні.
На іншыя віды малочнай прадукцыі, на якія не прадугледжана дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў (масла, сыры, малочныя дэсерты), Мінэканомікі рэкамендуе праводзіць паэтапнае павелічэнне цэнаў на працягу чацвёртага квартала гэтага года да 2-3% за месяц.
“Інтэрфакс”