Мінфін ЗША заявіў пра пашырэнне эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі
Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала новае ўдакладненне да ўжыцця эканамічных санкцый у адносінах беларускага канцэрна "Белнафтахім". Як паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША, санкцыі, у прыватнасці,
распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру
канцэрна, - Беларускі нафтавы гандлёвы дом, адкрытыя акцыянерныя
таварыствы "Лакафарба" і "Полацк-шкловалакно".
Яны ўключаны ў афіцыйны спіс прадпрыемстваў і фізічных асобаў, у адносінах якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў.
Нагадаем, санкцыі Мінфіна ЗША былі ўведзеныя ў адносінах канцэрна "Белнафтахім" у лістападзе 2007 года. Яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх яго і яго прадстаўніцтваў банкаўскіх рахункаў, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй ЗША.
Акрамя таго, амерыканскім бізнесменам рэкамендавалася ўстрымацца ад кантактаў з беларускім канцэрнам.
БелаПАН