Мінінфармацыі папярэдзіла 12 аператараў кабельнага ТВ за эротыку

Мінінфармацыі папярэдзіла 12 аператараў кабельнага ТВ за эротыку

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні 12 рэгіянальным аператарам кабельных тэлеканалаў. Як паведамляецца на сайце міністэрства, у чэрвені-ліпені быў праведзены планавы маніторынг дзейнасці аператараў электрасувязі ў Брэсцкай, Мінскай абласцях і Магілёве. Мінінфарм паведамаляе, што гаворка ідзе пра ААТ "Брэстаблгарант", ТАА "ТВСАТ", ТАА "Мір-ТБ", ТАА "Эфір-ТБ", ЧУПТП "Сфера ТБ", ТАА "НОРД", ТДА "Свет", ТАА "Лічба", ТАА "Гарант тэлевізійны камунальны сэрвіс", ТДА "Джэм ТБ", ТДА "Электрасувязь", ТДА "САТ-ТБ".

Праверка выявіла наступныя парушэнні. Шэраг аператараў не паказвалі спажыўцам праграмы з абавязковага агульнадаступнага пакета, зацверджанаг пастановаў Саўміна №407 ад 13 траўня 2015 г. Таксама аператары транслявалі замежныя тэлепраграмы, якія не атрымалі дазволу для распаўсюду на тэрыторыі Беларус. Аператары не паведамлялі Міністэрству інфармацыі пра пачатак (спыненне) распаўсюду тэлепраграм. Да таго ж, некаторыя аператары транслявалі эратычныя тэлепраграмы без спецыяльнага кадавання.

У Мінінфармацыі адзначаюць, што паўторнае выяўленне падобных парушэнняў пацягне за сабой адміністратыўную адказнасць. Акрамя таго, за пашторнае парушэнне аператары электрасувязі будуць выключаныя з Дзяржаўнага рэестра распаўсюднікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.