Міністэрства аховы здароўя не дало адправіць хворага хлопчыка ў Нямеччыну
Камісія Міністэрства аховы здароўя адмовілася адпраўляць за мяжу 13-гадовага жыхара Гомеля Антона Дабрасельскага. У Нямеччыне, як нагадвае БелаПАН, хлопчыку павіны былі зрабіць аперацыю па перасадцы сэрца. Пры адмове камісія грунтавалася на тым, што "органы і тканкі для трансплантацыі ва ўсім свеце не з'яўляюцца прадметамі куплі-продажу, а таксама на складанасцях арганізацыі гэтага віду дапамогі ў Нямеччыне, дзе, як і ва ўсіх краінах свету, існуе сур'ёзная праблема з донарскімі органамі". Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць.
У адпаведнасці з Законам супольнасці Еўратранспланту ў Нямеччыне перасадка сэрца і іншых органаў робіцца ў першую чаргу жыхарам краін Еўратранспланту, да якіх Беларусь не адносіцца. І толькі ў крайніх, адзінкавых выпадках трансплантацыя праводзіцца жыхарам іншых краін з дазволу ўрада Нямеччыны, заявіў першы намміністра.
Нагадаем, што ў падлетка выяўленая невылечная хвароба — дылятацыйная кардыяміяпатыя. Пры гэтым захворванні сардэчная цягліца замяшчаецца злучальнай тканкай, сэрца хутка павялічваецца ў памеры, і чалавек гіне.