Міністэрства аховы здароўя супрацоўнічае з дзіўнай англійскай фірмай
Міністэрства аховы здароўя Беларусі супрацоўнічае з дзіўнай англійскай фірмай. Пра гэта паведамляе па выніках праведзенай праверкі Камітэт дзяржкантролю. Высветлілася, што фірма “Fairfield Global Ltd”, зарэгістраваная ў
Лондане з колькасцю працаўнікоў… 2 чалавекі, з’яўляецца сталым
удзельнікам і частым пераможцам конкурсаў, якія праводзіць
міністэрства.
Уласны капітал англійскай фірмы складае крыху больш за 6 тысяч фунтаў стэрлінгаў, канкрэтны від яе дзейнасці не вызначаны.
Апошнія два гады англічане часта выйгравалі тэндэры Міністэрства аховы здароўя Беларусі і здзяйснялі пастаўкі медыцынскай тэхнікі ў нашу краіну ад трэціх асобаў з тэрыторыі Нідэрландаў, Бельгіі і Нямеччыны.
Пры гэтым на конкурсы фірма заўсёды прадастаўляла “дакументы” ў выглядзе копій і факсаў. Плацяжы на яе адрас паступалі на рахунак, адчынены ў адным з латвійскіх банкаў.
Туды было пералічана больш за тры мільёны долараў і каля 890 тысяч еўра, паведамляе газета “Рэспубліка”.