Міністр фінансаў Польшчы прапанаваў падвысіць заробак мытнікаў на $200
Польскі ўрад змяніў закон пра мытную службу. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр фінансаў Польшчы. Паводле зменаў у законе, мытнікі атрымліваюць шэраг палёгкаў, а сярод
іх - падвышэнне па службе кожныя 5 год, платныя пазапланавыя гадзіны
працы. Неўзабаве мытнікі атрымаюць усе прывелеі сапраўднай дзяржаўнай
службы.
Міністр фінансаў прапанаваў таксама падвышэнне заробкаў на 500 злотых (каля 200 долараў). Нагадаем, частка страйкуючых патрабавала большых грошай. Цяпер ідуць перамовы ўрада з прадстаўнікамі мытнікаў.