Міністр фінансаў Расіі: Мінск увесь час ціснуў на Маскву і патрабаваў грошай
Мінск увесь час ціснуў на Маскву, каб атрымаць дадатковыя грошы. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, перадае РИА-Новости. Са словаў прадстаўніка расійскага ўраду, калі гаворка ідзе пра падрыхтоўку сумесных праектаў у межах Саюзнай дзяржавы, расійскі бок увесь час адчувае ціск. Вядзецца пра тое, што Расія павінна выдаваць грошы, альбо зніжаць кошты на свае энэрганосьбіты, альбо выдаваць крэдыты. Гэты спіс запытаў з боку Беларусі вельмі вялікі, сказаў Аляксей Кудрын.