Міністр сельскай гаспадаркі: плануем сабраць не менш за 9 млн тон збожжа
Не менш за 9 млн тон збожжа, уключна з кукурузай, плануецца сабраць сёлета ў Беларусі. Такую заяву зрабіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы. Ён адзначыў, што неспрыяльныя ўмовы надвор'я павялічваюць выдаткі на правядзенне палявых працаў. Паводле слоў Русага, збожжаўборачная тэхніка ўжо гатовая на 82%, а на набыццё паліва ўжо выдзеленая бюджэтная пазыка, інфармуе БЕЛТА.