Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сёння наведае Латвію

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Мартынаў сёння наведае Латвію. Запланаваныя яго сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам, міністрам замежных спраў Латвіі Марысам Рыекстыньшам і з прэм'ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам, падчас якіх будуць абмеркаваныя двухбаковыя адносіны дзвюх краін.  Прыезд Сяргея Мартынава стане першым за 11 гадоў афіцыйным візітам міністра замежных спраў нашай краіны ў Латвію, адзначае Regnum.