Міністр замежных спраў Чэхіі абмяркуе ў Мінску ўдзел Беларусі ў праграме ЕС

Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг сёння прылятае ў Беларусь. Нагадаем, Чэхія цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе. Падчас візіту Шварцэнберга будзе абмяркоўвацца ўдзел Беларусі ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства". Раней міністр замежных спраў Чэхіі гаварыў пра пажаданасць усталявання шчыльнейшых стасункаў з нашай краінай. На яго думку, ЕС мусіць прапанаваць Мінску “еўрапейскую альтэрнатыву, але гэта патрабуе, каб Беларусь змяніла свае паводзіны ў дачыненні да ўласных грамадзянаў”, паведамляе Радыё Свабода.