Міністр замежных спраў Чэхіі сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі

З прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі сустрэнецца ў Мінску міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, які прыбыў у нашу краіну ўчора. У прыватнасці, запланаваныя яго перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеям Мартынавым.  Як адзначае БелаПАН, мэта візіта кіраўніка МЗС Чэхіі, якая цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе, — разгледзець перспектывы супрацоўніцтва ЕС і Беларусі, у прыватнасці ўдзел нашай краіны ў новай праграме ЕС "Усходняе партнёрства".