Міністр замежных спраў ФРГ: Збіваць кандыдатаў непрымальна!
Урад Нямеччыны рэзка асудзіў арганізацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і рэпрэсіі супраць апазіцыі пасля галасавання. "Прыгнятаць, збіваць ці арыштоўваць кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія жадаюць скарыстацца сваім правам на свабоду слова, непрымальна!" — заявіў міністр замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле.
"Нямеччына вельмі занепакоеная. Шмат што кажа на карысць таго, што галасаванне не адпавядала міжнародным стандартам правядзення свабодных і справядлівых выбараў" — дадаў афіцыйны прадстаўнік федэральнага ўрада Штэфен Зайберт.
Як паведамляе "Газета.Ru" са спасылкай на Deutsche Welle, Зайберт выказаў адмысловую заклапочанасць тым, што большасць кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ад апазіцыі зняволеная, а некаторыя з іх падчас арыштаў атрымалі траўмы.