Мінкультуры дазволіла ўзвядзенне офіснага будынка на падмурках касцёла
Мінкультуры, разгледзеўшы зварот праціўнікаў будаўніцтва офіснага будынка ў гістарычным цэнтры Магілёва, прыйшло да высновы аб магчымасці ўзвядзення такой пабудовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінкультуры за подпісам намесніка міністра Віктара Кураша на запыт прадстаўнікоў грамадскасці, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, холдынг "Сервалюкс" — недзяржаўны трэйдар і вытворца сельгаспрадукцыі — плануе ўзвесці офісны будынак ў гістарычным цэнтры. Аднак прыхільнікі аднаўлення і захавання культурнай спадчыны Магілёва мяркуюць, што на гэтым месцы неабходна рэканструяваць будынак езуіцкага касцёла Святога Ксаверыя, фундамент якога захаваўся.
У канцы лістапада магілёўскае аддзяленне ТБМ накіравала пісьмовы запыт у Мінкультуры з просьбай перагледзець прынятае рашэнне аб дазволе на правядзенне навукова-даследчых і праектных работ "Сервалюксам".
Згодна з адказам з Мінкультуры, зараз немагчыма аднавіць архітэктурны ансамбль езуіцкага касцёла на месцы яго былога знаходжання.
Старшыня магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзячкоў заявіў, што яго "вельмі здзіўляе" такі адказ Мінкультуры. Паводле яго слоў, ТБМ і далей будзе адстойваць сваю пазіцыю аб мэтазгоднасці аднаўлення будынка касцёла.