Мінпрацы: 145 тысяч беларусаў у лютым працавалі у рэжыме няпоўнай занятасці

Работнікі 240 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый працавалі ў лютым у рэжыме няпоўнай занятасці ці былі вымушаныя сыходзіць у адпачынкі з ініцыятывы наймальнікаў. Такія дадзеныя агучыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.
Паводле яго слоў, найбольш такіх прадпрыемстваў у Магілёўскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях, найменш - у Віцебскай. Агульная колькасць працуючых на іх склала больш за 145 тысяч чалавек.

Як заявіў намеснік міністра, прадастаўленне з ініцыятывы наймальніка адпачынкаў, скарачэнне працоўнага часу трэба разглядаць як антыкрызісныя меры, якія накіраваныя "на захаванне працоўных калектываў".

У той жа час Пётр Грушнік адзначыў, што павелічэнне аб'ёмаў неэфектыўнага выкарыстання працоўнага часу на вытворчасці - гэта патэнцыйная база для росту беспрацоўя і ўзнікнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

БелаПАН