Мінск далучыцца да арганізацыі "Еўрапейскія гарады супраць наркотыкаў"

У хуткім часе Мінск далучыцца да арганізацыі "Еўрапейскія гарады супраць наркотыкаў". Па меркаванні галоўнага санітарнага лекара Мінска Фёдара Германавіча, міжнародны досвед у барацьбе з наркаманіяй і ВІЧ можа  дапамагчы беларускай сталіцы. Германовіч: "Арганізацыя існуе больш за 30 гадоў, як зваротная мера на спробу легалізацыі наркотыкаў у Еўропе. Шматлікія гарады Еўропы дасягнулі поспехаў у барацьбе супраць наркотыкаў . У суседняй Літве за гады супрацоўніцтва з арганізацыяй тэмпы распаўсюду ВІЧ у Вільні зменшыліся ў 5 разоў."

Арганізацыя "Еўрапейскія гарады супраць наркотыкаў" у прафілактыцы наркаманіі выкарыстоўвае новыя методыкі, пабудаваныя на індывідуальнай працы сярод маладых людзей.