Мінск пераходзіць на зімовы прынцып паркоўкі аўтамабіляў
Мінскія ўлады плануюць перавесці гарадскіх кіроўцаў на зімовы прынцып паркоўкі аўтамабіляў. Адзін раз на 7 дзён увесь прыпаркаваны транспарт будзе перастаўляцца з аднаго боку вуліцы на іншы. Узімку такім чынам вызваляецца месца для механізаванай уборкі снега, — піша газета "Рэспубліка". Чаму з гэтай ініцыятывай Мінгарвыканкам выступае ў красавіку, выданне не тлумачыць.