Мінск з'яўляецца галоўным кандыдатам на правядзенне Матчу ўсіх зорак КХЛ

Аб гэтым заявіў віцэ-прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі па хакейных аперацыях Уладзімір Шалаеў.
Матч усіх зорак адбудзецца 30 студзеня наступнага года. Горад, у якім пройдзе гульня, будзе вызначаны ў пачатку кастрычніка.

Акрамя Мінска прэтэндэнтамі на правядзенне матчу з'яўляюцца Чэлябінск і Санкт-Пецярбург.

“Інтэрфакс-Захад”