Мінскае “Дынама” трапіла ў спіс лепшых футбольных клубаў ХХ ст.
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала сваю версію рэйтынгу лепшых клубаў XX стагоддзя. Адзіным беларускім клубам у рэйтынгу стала мінскае “Дынама”. Каманда, што ў 1982 годзе стала чэмпіёнам СССР, а ў сезонах 1983/84 і 1984/85 даходзіла на ¼ фінала Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Кубка УЕФА адпаведна, змясцілася на 154-м месцы. На першым жа месцы ў рэйтынгу апынуўся мадрыдскі “Рэал”. Лепшым клубам з краін постсавецкай прасторы стала кіеўскае “Дынама”. Аднаклубнікі мінчан са сталіцы Ўкраіны —16-е, паведамляе агенцтва “Минск-Новости”.