Мінскае "Юнацтва" заняло другое месца ў суперфінале Кантынентальнага кубка
У выніковай табліцы суперфіналу Кантынентальнага кубка хакеісты мінскага "Юнацтва" занялі другое месца. Турнір прайшоў 15—17 студзеня ў французскім Граноблі, нагадвае БелаПАН. У заключны дзень спаборніцтваў "Юнацтва" выйграла ў англійскага "Шэфілда" — 4:1, а аўстрыйскі "Рэд Бул", які датэрмінова заваяваў трафей, — у "Гранобля" (9:4).
Выніковае становішча (пасля трох тураў): "Рэд Бул" — 9 ачкоў (розніца шайбаў 20-8), "Юнацтва" — 4 (9-9), "Шэфілд" — 3 (7-12), "Гранобль" — 2 (9-16).
У стартавым матчы "Юнацтва" прайграла "Рэд Булу" — 3:5, а ў другім — па булітах "Граноблю" — 2:3.
"Юнацтва" валодала Кантынентальным кубкам у 2007 годзе.