Мінская міліцыя не прызнае, што ловіць "маладых мужчын з бародкай"
Сталічная міліцыя не пацвярджае інфармацыю, што па справе выбуху ў Мінску 4 ліпеня мэтанакіравана шукае "мужчынаў з бародкай". Нагадаем, сёння стала вядома, што адбываюцца затрыманні ў адпаведнасці
з новым фотаробатам, паводле якога падазроны - гэта "малады, хударлявы
чалавек з невялікай бародкай". Пра гэта сведчыў адзін з тых, хто патрапіў пад "зачыстку". Ён правёў
у міліцыі 4 гадзіны. У яго знялі адбіткі пальцаў і высвятлялі, дзе ён
знаходзіўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
Кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі кажа, што гэта "чуткі". Паводле яго словаў, канчатковай версіі фотаробата няма дагэтуль.
Аляксандр Ластоўскі: "Фотаробат складаецца і дапрацоўваецца, зыходзячы з паказанняў сведкаў. Канчатковай версіі фотаробата пакуль няма".