Мінскі бомж адзначаў на сметніку свой 60-гадовы юбілей і ўчыніў пажар (фота)

Мінскі бомж адзначаў на сметніку свой 60-гадовы юбілей і ўчыніў пажар (фота)

Насельнік мінскай начлежкі для бамжоў вырашыў адзначыць свой 60-гадовы юбілей і ледзь не спаліў дом. 17 лістапада ў 15.41 у МНС паступіла інфармацыя пра ўзгаранне смецця ў смеццепрыёмнай камеры дома па вуліцы Гараўца, 34/2. На месца здарэння выехалі выратавальнікі і ўбачылі дым, які валіў са смеццепрыёмніка. Гарэў металічны кантэйнер з адкідамі.

Бамжа, які і стаў вінаватым у пажары, да прыбыцця МНС выратаваў мінак. Бяздомнага юбіляра даставілі ў лякарню з тэрмаізаляцыйнай траўмай, апёкамі 31% цела. Да ўсяго бомж быў п’яны. Разам з ім была сяброўка, якая і патлумачыла мэту іх візіту на сметнік — святкавалі народзіны. Дама адмовілася ад шпіталізацыі.  

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць падчас курэння, перадае прэс-служба МНС.

Фота: МНС