Мінскі гарадскі суд сёння разгледзіць скаргу аб прызыве Франака Вячоркі

Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу намесніка старшыні Партыі БНФ. Палітык будзе аспрэчваць прызванне свайго сына Франака Вячоркі ў войска.
Нагадаем, 16 ліпеня 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Вячорку-малодшага непрыдатным да ваеннай службы па стане здароўя.

Абласная медкамісія накіравала маладога чалавека на абследаванне ў вайсковы шпіталь, дзе яму далі адтэрміноўку ад службы да сакавіка 2009 года.

Аднак 16 студзеня ваенкамат прызнаў Вячорку прыдатным да службы. 7 лютага Франак прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах.