Мінскія ўлады зрабілі бізнэсу "невялікія прапановы" ў новых мікрараёнах

У сталічных мікрараёнах Каменная Горка і Масюкоўшчына падрыхтаваны інвестыцыйныя пляцоўкі, якія будуць прапаноўвацца беларускаму бізнэсу для ўдзелу ў стварэнні невялікіх аб'ектаў грамадскага харчавання, гандлю і бытавых паслуг. Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. "Невялікіх, таму што наш бізнес адгукаецца на невялікія прапановы", — цытуе словы мэра БелаПАН. Горад жа, паводле яго слоў, пакідае за сабой аб'екты аховы здароўя, выхавання, адукацыі і спорту.

Мікалай Ладуцька паабяцаў, што неабходная інфраструктура ў новых мікрараёнах на ўскраіне сталіцы "з'явіцца значна хутчэй, чым гэта было 15 гадоў таму".