Мінюст абскарджвае прысуд па расійскіх мытах у пленуме Эканамічнага суду
Міністэрства юстыцыі Беларусі спрабуе абскардзіць прысуд па мытных пошлінах на расійскія нафтапрадукты ў пленуме Эканамічнага суду СНД. Паведамленне пра гэта размешчанае на афіцыйным сайце беларускага Мінюста. Улічваючы, што наяўнасць мытных пошлінаў на расійскія нафтапрадукты закранае інтарэсы больш як 70 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, наносіць шкоду кааперацыйным сувязям прадпрыемстваў двух краін, Міністэрства юстыцыі просіць склікаць пленум як мага хутчэй.
Нагадаем, 24 чэрвеня 2010 года Эканамічны Суд СНД адхіліў заяўленае беларускім бокам хадайніцтва аб часовай забароне на збор Расіяй пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, да вырашэння спрэчкі па сутнасці.