Мінюст наракае, што Расія не адмяняе пошліны на нафтапрадукты

Расія не спяшаецца выконваць рэкамендацыі Эканамічнага суда СНД пра часовую адмену экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, інфармуе БелаПАН. Ён паведаміў, што яшчэ месяц таму прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі накіраваў расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну ліст. У ім гаварылася пра неабходнасць правядзення адпаведных кансультацый. Зараз бакі вядуць кулуарныя перамовы, сказаў Галаванаў. Міністр нагадаў, што рашэнне Эканамічнага суда мае рэкамендацыйны характар, але агульнасусветная практыка накіравана на тое, што рашэнні суда выконваюцца.

Наступнае паседжанне Эканамічнага суда адбудзецца 19 студзеня.