Мінюст выявіў спіс СМІ, якія "скажаюць прадстаўленую адвакатамі інфармацыю"
Мінюст выявіў шэраг СМІ, якія "скажаюць прадстаўленую адвакатамі арыштаваных кандыдатаў інфармацыю", певедамляе "Наша Ніва".
"У апошні час у асобных сродках масавай інфармацыі са спасылкай на адвакатаў з’явіліся публікацыі, у якіх у скажоным святле падаецца інфармацыя аб рэалізацыі падабароннымі правоў на юрыдычную дапамогу, тэндэнцыйна ацэньваецца праца праваахоўных органаў краіны", — гаворыцца на сайце Мінюсту. — "Праведзены Міністэрствам юстыцыі аналіз працы канкрэтных адвакатаў сведчыць, што СМІ груба скажаюць прадстаўленую адвакатамі інфармацыю, тэндэнцыйна падаюць інфармацыю, наўмысна яе скажаючы, фармуючы ў грамадстве негатыўнае стаўленне да органаў дзяржаўнай улады і праваахоўнай сістэмы. Пры гэтым, некаторыя адвакаты наогул адмаўляюць факты зносін з журналістамі па пытаннях ажыццяўлення абароны і накіравалі адпаведныя абвяржэнні ў СМІ".
Паводле Мінюста, гэтая сітуацыя была разгледжаная на пасяджэннях прэзідыумаў Рэспубліканскай і Мінскай гарадской калегій адвакатаў. Вынікам абмеркавання стала асуджэнне тэндэнцыйнай інфармацыі ў СМІ.
Далейшы лёс СМІ, што публікавалі інфармацыю адвакатаў, вырашыць Мінінфармацыі.