Мірон правёў у Віцебску чарговую акцыю, на гэты раз у гонар Караткевіча
Увечары 25 лістапада на будынку аднаго з факультэтаў віцебскага універсітэта імя Машэрава, што месціцца побач з помнікам Уладзіміру Караткевічу, з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў прымацаваны да будаўнічых рыштаванняў.
Як распавёў Еўрарадыё вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, гэтую акцыю Мірон прысвяціў дню народзінаў Уладзіміра Караткевіча.
Барыс Хамайда: "З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што там ёсць цыдулка з наступным зместам: “Да народзінаў чараўніка беларускага слова Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Хрыстос прызямліўся ў Віцебску”. І подпіс - Мірон.
Сцяг пратрымаўся не больш за пятнаццать хвілін. Потым яго заўважылі міліцыянты. На месца з'ехаліся некалькі патрульных машын. Супрацоўнікам міліцыі давялося некалькі разоў безвынікова лазіць па рыштаваннях, перш чым яны здолелі зняць сцяг.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск