"Міс Інтэркантыненталь 2009" стала венесуэлка, беларуска — першая віцэ-міс
Уладальніцай тытула "Міс Інтэркантыненталь 2009" стала 21-гадовая прадстаўніца Венесуэлы Ханнелі Кінтэра Ледзма. Фінал конкурса прайшоў напярэдадні ў Мінскім футбольным манежы. Пераможца атрымала галоўны прыз — пераходзячую карону з плаціны з 720 брыльянтамі.
Першай віцэ-міс конкурса стала 20-гадовая беларуска, студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ Марыя Есьман. Таксама яна стала ўладальніцай тытулаў "Міс Інтэркантыненталь Еўропа" і "Міс Кангеніяльнасць".
БелаПАН адзначае, што сёлета ў конкурсе ўзяла ўдзел рэкордная колькасць краін — 56.