Місія ЗША і Чэхіі робіць назіральны палёт над Беларуссю і Расіяй

22-26 верасня ў рамках Дамовы па адкрытым небе праводзіцца назіральны палёт місіі Злучаных Штатаў Амерыкі і Чэшскай Рэспублікі над тэрыторыяй групы дзяржаваў-удзельнікаў Рэспубліка Беларусь/Расійская Федэрацыя.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрствы абароны Беларусі, палёт выконваецца на амерыканскім самалёце назірання АС-135. Мэта інспекцыі - кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыі назіраных дзяржаў.

БелаПАН