Міжнародная федэрацыя журналістаў заступілася за БАЖ
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) асудзіла рашэнне Вярхоўнага суду Беларусі, які адмовіў у задавальненні пазову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) да Міністэрства юстыцыі. У заяве МФЖ гаворыцца, што беларускія ўлады "імкнуцца надзець прававыя кайданкі на БАЖ у адказ на бескампрамісную барацьбу арганізацыі за свабоду слова і правы журналістаў".
"Вінаваціць журналісцкую арганізацыю ў нелегальнай выдачы прэс-карт гэта абсурд і відавочная спроба перашкаджаць свабодзе асацыяцый журналістаў", — падкрэсліваецца ў заяве.
Як нагадвае БелаПАН, рашэнне па пазове БАЖ Вярхоўны суд вынес 22 сакавіка. Беларуская асацыяцыя журналістаў абскарджвала папярэджанне, вынесенае арганізацыі Мінюстам 13 студзеня 2010 года.
Падставай для папярэджання стала размяшчэнне на вокладцы пасведчання чальца БАЖ надпісу "Прэса", што, на думку чыноўнікаў, парушае нормы закону аб СМІ. Акрамя таго, наяўны пры БАЖ цэнтр прававой абароны СМІ, адзначалася ў папярэджанні Мінюста, не прадугледжаныя статутам грамадскага аб'яднання.