Міжнародную ваенна-дыверсійную гульню ў Эстоніі выйгралі гаспадары

У Эстоніі падвялі вынікі міжнароднай ваенна-дыверсійнай гульні “Паход Эрна 2007”.
Яна праводзіцца ўжо 14 раз у гонар эстонскага атрада камандасаў, закінутых нямецкай вайсковай выведкай у Эстонію ў чэрвені 1941 года.

Эстонскія дыверсанты тады паспяхова здзейснілі дыверсію на чыгунцы і разам з “ляснымі братамі” ваявалі супраць войскаў НКВД. Усе яны загінулі.

Сёлета ў гульні, якую падтрымалі Мінабароны Эстоніі, Галоўны штаб Сілаў абароны і буйныя прадпрыемствы, удзельнічалі каля 600 дабраахвотнікаў з Эстоніі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі і Нарвегіі.

Перамог аддзел эстонскіх афіцэраў-рэзервістаў. На другім месцы – дружына з Тарту, на трэцім – фінскі атрад.

Газета.Ру