М.Лазавік лічыць, што зламыснікі не адчыняць дно скрыняў для галасавання
З мэтай недапушчэння магчымых фальсіфікацый у Брэсце прапанавалі апячатаць дно скрыняў для датэрміновага галасавання. З такой ініцыятывай выступіў Сяргей Вакуленка, давераная асоба кандыдата Змітра Шыманскага. Ён лічыць, што варта кантрольнай стужкай заклейваць і шурупы, якімі дно мацуецца да скрыні, інакш іх можна адкруціць і замяніць бюлетэні, інфармуе "Хартыя-97".
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, да якога Еўрарадыё звярнулася па тлумачэнні, называе такую прапанову "вар'яцтвам". Паводле яго словаў, ніколі не было такіх выпадкаў, каб заклейвалася і апячатвалася дно скрыняў.
Мікалай Лазавік: "Заканадаўства прадугледжвае апячатванне тых часцей скрыні для галасавання, якія адкрываюцца".
Паводле Лазавіка, адчыніць дно скрыні немагчыма, хіба толькі пры дапамозе сякеры... Адзначым, што падобны адказ атрымаў і Сяргей Вакуленка ад старшыні акруговай камісіі ў Брэсце.