МНС: Пацярпелых на пажары ў Віцебску было б больш, калі б не вакацыі
4 пацярпелыя і 36 уратаваных - такі вынік пажару ў Віцебску. Увечары 25 студзеня раптоўна загарэўся студэнцкі інтэрнат Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
На месцы пажару працавалі 12 пажарных машын і 6 машын хуткай дапамогі. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, пацярпелых магло б быць і больш. На шчасце, зараз у студэнтаў вакацыі, і многія з'ехалі дадому.
З дапамогай пажарных лесвіц былі выратаваныя 36 чалавек: з-за вялікага дыму людзі не маглі выйсці з будынка самастойна. Два жыхары пакоя, у якім адбыўся пажар, атруціліся дымам і былі шпіталізаваныя. Яшчэ адна дзяўчына зламала нагу, спрабуючы выбрацца праз вакно, а хлопец, які спрабаваў разбіць шыбу, моцна парэзаў руку.
Віталь Навіцкі: "Гарэў пакой на перым паверсе. Агонь з гэтага пакоя прабіраўся на другі паверх, і было вельмі моцнае задымленне ўсіх калідораў. Таму людзі, якія знаходзіліся ў будынку, самастойна эвакуявацца, выйсці з будынка не маглі. І з дапамогай аўталесвіцы супрацоўнікі МНС уратавалі 36 чалавек - гэта ўсе, хто знаходзіўся ў будынку. Рэч у тым, што з іх былі вакацыі, а ўвогуле інтэрнат разлічаны на 218 чалавек".
З-за таго, што агнём было знішчанае ўсё, што знаходзілася ў пакоі, ратаўнікі пакуль што не могуць вызначыць прычыну пажару. Зараз усе 36 чалавек размеркаваныя па іншых інтэрнатах акадэміі.