Моладзевы актывіст атруціўся турэмнай ежай, у лякарню яго везлі ў кайданках

У інфекцыйны шпіталь патрапіў актывіст “Маладога фронту” Сяржук Клюеў.
Ён адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў спэцпрыёмніку на Акрэсціна ў Мінску і атруціўся турэмнай ежай. Нагадаем, Клюева затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у акцыі 27 ліпеня.

За краты яго адправіў суд Савецкага раёна сталіцы. Пасля таго як хлопец з’еў катлету і кашу, яму стала кепска. Лекарка выклікала “хуткую”, якая забрала Клюева з Акрэсціна ў шпіталь. Туды яго везлі ў кайданках, тымі ж кайданкамі прыкавалі да бальнічнага ложку.

Прэс-служба Маладога фронту