Мошчы святога князя Аляксандра Неўскага прывязуць у 4 гарады Беларусі

На працягу траўня жыхары чатырох гарадоў Беларусі змогуць прыкласціся да мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага.

Як паведамляе БЕЛТА, з 10 траўня святыня адправіцца ў вандроўку. Спярша мошчы правязуць па гарадах цэнтральнай часткі Расіі: яна пабываюць у Туле, Разані, Тамбове, Ліпецку, Варонежы, Белгарадзе, Курску, Арле, Бранску і Смаленску. Затым мошчы перавязуць у Мінск, а пазней да іх таксама змогуць прыкласціся жыхары Бабруйска, Гомеля і Оршы.

Плануецца, што ў Мінск мошчы святога прыбудуць 29 траўня.