Motley Crue перанеслі выхад новага альбома
Амерыканскія рокеры Motley Crue перанеслі дату выхаду свайго новага альбома на тыдзень пазней запланаванага тэрміну. Гэтае было вырашана зрабіць, каб запісаць яшчэ адну песню, ідэя якой
прыйшла ўжо пасля завяршэння студыйнай працы над дыскам. Такім чынам,
альбом «Saints Of Los Angeles» выйдзе не 17-га, а 24-га чэрвеня.
Музыкі спадзяюцца, што прыхільнікі, якія чакалі каля дзесяці гадоў гэты рэліз, як-небудзь патрываюць яшчэ тыдзень.
Паводле слоў басіста Motley Crue Ніка Сікса, «рэліз быў перанесены, каб атрымаць магчымасць папрацаваць над новай кампазіцыяй «Goin' Out Swingin». Яна выдатна ўпісваецца ў агульны настрой альбома і стане ідэальным яго завяршэннем».
Дадам, што «Saints Of Los Angeles» стане першым альбомам з новым матэрыялам Motley Crue з моманту выхаду ў 1997-м годзе «Generation Swan».
У запісу дыска ўдзельнічалі ўсе чацвёра музыкаў арыгінальнага складу гурта – вакаліст Вінс Ніл, гітарыст Мік Марс, басіст Нікі Сікс і бубнач Томі Лі.
Фота: www.slashgear.com