Музей І.Я. Рэпіна “Здраўнёва” атрымаў новыя копіі карцінаў мастака
Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Нарышкін перадаў музею-сядзібе Іллі Рэпіна “Здраўнёва”, што месціцца ў Віцебскім раёне, новыя копіі карцінаў мастака. Карціны былі скапіяваныя з арыгіналаў у Мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтры ім. І.Грабара і ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе. РИА “Новости” паведамляе, што ў Здраўнёва ізноў з’явяцца карціны Рэпіна “У полі”, “Восеньскі букет”, “Дуэль”, “У хаце”, “На сонцы”.
З просьбай аб аднаўленні экспазіцыі супрацоўнікі пацярпелага ад пажару музея звярнуліся падчас мінулагодняга “Славянскага бараза”. Цягам года Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД агранізаваў выраб копіяў. Перадача карцінаў адбылася падчас цырымоніі адкрыцця сёлетняга, XVIII “Славянскага базара ў Віцебску”.