Мужчына кінуў недакурак на зямлю, дворнік яму выбіў мятлой вока

Як паведамляе БелаПАН, рабочы курыў перад планёркай, а затым кінуў на зямлю недакурак. Гэта пабачыў дворнік буйнога прамысловага прадпрыемства, які дачакаўся канца планёркі і выказаў усё, што думае. Падчас канфлікту дворнік спачатку нанёс удары мятлой па баках мужчыны, а затым ткнуў тупым канцом у левае вока, у выніку чаго тое выцекла.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай. Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска накіравала ў раённы суд матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачванні дворніка ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганскіх памкненняў.

Фота — bymedia.net