Мужчына зайшоў у офіс і пачаў абліваць усіх бензінам (фота)
Здарэнне адбылося ў панядзелак у расійскім горадзе Уладзівасток.
Невядомы ўварваўся ў кабінет у буйным офісным будынку ў цэнтры горада. Ён нічога не сказаў — адразу пачаў абліваць усіх вакол сябе бензінам. Калі яго паспрабавалі спыніць, мужчына стамескай парэзаў траіх супрацоўнікаў. Толькі пасля гэтага іншыя прысутныя здолелі схапіць зламысніка.
Як паведамляе РІА "Новости", на месцы здарэння працуюць следчыя. Параненых забралі медыкі, а нападніка — паліцыя.
Як стала вядома, мужчына прыйшоў у офіс, каб паскардзіцца на кепскае медычнае абслугоўванне.

Фота — ria.ru