Музыкі пра Басовішча-2012: Добра, што ўвогуле адбылося (фота з фестывалю)
У мястэчку Гарадок на Беласточчыне прайшоў 23-ці фестываль "Басовішча".
З-за арганизацыйных праблемаў фестываль прайшоў у сціплым фармаце. Раней фестываль адкрываў новыя імёны, а на гэты раз абмежаваўся старымі ўдзельнікамі. У якасці хэдлайнераў арганізатары запрасілі беларускія гурты Sciana ды TerraKod, а таксама Neuro Dubel ды Znich.
"Здорава, што "Басовішча" праходзіць, але шкада, што не адбываецца на пэўным узроўні, як гэта было калісьці", — адзначыў у эфіры Еўрарадыё вядомы музыкант Аляксандр Памідораў.



IQ48



PaNaNieba

Sciana


Pawa

Znich


Neuro Dubel

Фота: Марцін Полэц