Мядовую літаратурную прэмію атрымаў доктар-паэт з Баранавічаў
Сёлетнім лаўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі стаў Алесь Корнеў. У гэтым годзе лаўрэату споўніцца 75. Пасля выхаду на пенсію ён напісаў і выдаў 12 паэтычных кніжак. Заснавальнік Мядовай прэміі паэт-пчаляр з-пад Пружанаў Мікола Папека так патлумачыў Еўрарадыё свой сёлетні выбар:
Мікола Папека: "Алесь Корнеў шмат піша, піша даволі цікава. Кожны гэты момант камедыйнасці, гумарэскі – ён нават піша такі жанр, як гумарэма, гумарыстычная паэма. Ягоныя першыя кнігі напісаныя па-расійску і яшчэ даволі каструбавата. Пасля 60 гадоў ён дастаў слоўнікі і пачаў пісаць па-беларуску… Ягоныя творы, што да беларускай мовы, на даволі прыстойным узроўні".
Дарэчы, штогадовая Мядовая прэмія не мае аналагаў у свеце. У матэрыяльным выражэнні гэта пудовае — 16 кілаграмаў — вядро найлепшага мёду. Сёлета Мікола Папека і Брэсцкае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў прысудзілі яе ў восьмы раз.
Фота аўтара