Мядзведзеў Лукашэнку: Ніякіх калектыўных прызнанняў не можа быць

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў назваў "зусім аб'ектыўнай" рэакцыю "бліжэйшых суседзяў" Расіі на яе дзеянні ў Паўднёвай Асеціі. Ва ўчорашнім інтэрв'ю расійскім тэлеканалам ён закрануў пытанне прызнання іншымі дзяржавамі незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, якога Расія так і не дачакалася. "Прызнанне здзяйсняецца кожнай дзяржавай у індывідуальным парадку. Ніякіх калектыўных дзеянняў тут не можа быць", - адзначыў Мядзведзеў.

Нагадаем, 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка накіраваў ліст расійскаму прэзідэнту, у якім прапанаваў вынесці пытанне прызнання незалежнасці самаабвешчаных рэспублік на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ з мэтай "прыняцця кансалідаванай пазіцыі дзяржаваў-удзельніц". Пасяджэнне прызначанае на 5 верасня, нагадвае БелаПАН