Мядзведзеў "незадаволены" заявай свайго памочніка пра Лукашэнку

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаў незадавальненне заявай свайго памочніка Сяргея Прыходзькі пра тое, што Масква можа абнародаваць стэнаграму паседжання АДКБ, на якім кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Пра гэта паведамляе Regnum са спасылкай на "кампетэнтную крыніцу".
Раней Дзмітрый Мядзведзеў заяўляў, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўдёвай Асетыі. У адказ кіраўнік Беларусі абвінаваціў расійскага прэзідэнта ў тым, што ён "нядобрасумленна... выдзёргвае (з кантэксту) пэўныя рэчы". Пасля Прыходзька заявіў, што Масква можа абнародаваць тую частку стэнаграмы, у якой утрымліваюцца словы Лукашэнкі на дадзеную тэму, адзначае Газета.Ru.