Мытная вайна паміж Украінай і Беларуссю: халадзільнікі, угнаенні і шыны

Пад спецыяльныя пошліны трапілі пастаўкі электрычных лямпаў напальвання, угнаенняў, халадзільнікаў і шын з Беларусі, перадае УНІАН. Прычынай называюцца дыскрымінацыйныя недружалюбныя дзеянні з боку Беларусі да ўкраінскіх вытворцаз напояў і прадуктаў харчавання. Адпаведнае рашэнне прыняла Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі.

Так, на лямпы і ўгнаенні з Беларусі ўводзіцца пошліна ў памеры 55,29% ад мытнага кошту гэтай прадукцыі. Для беларускіх аўтамабільных, аўтобусных пакрышак, а таксама шын для выкарыстання на сельскагаспадарчых або лесагаспадарчых транспартных сродках Украіна ўводзіць пошліны ў памеры 60,05% ад мытнага кошту.

На халадзільнікі і халадзільнае абсталяванне беларускай вытворчасці Украіна ўводзіць спецпошліны ад 55,29% да 60,05% — у залежнасці ад аб'ёму халадзільных камер. Спецыяльныя пошліны будуць прымяняцца да 31 снежня 2016 года.

Раней паведамлялася, што Украіна таксама ўвяла спецпошліны на малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і піва з Беларусі.

Фота — rstk.by