Мытнік незаконна аформіў каля 500 аўтамабіляў коштам 32 долары за машыну

Пракуратурай Мінскай вобласці прад'яўлена новае абвінавачанне галоўнаму інспектару Маладзечанскага пункта мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні, паведамляе "Ежедневник". Па дадзеным пракуратуры, 43-гадовы галоўны інспектар толькі на працягу 2007 года забяспечваў бесперашкодны і паскораны працэс мытнага афармлення каля 230 аўтамабіляў ЧУП "Аўтамэнтор". За гэта мытнік атрымаў больш 7000 долараў. Машыны прапускаліся за вельмі малы кошт 32 долары за адну.

У 2008 годзе галоўны інспектар павялічыў кошт сваіх паслуг да 40 долараў за машыну. На працягу шасці месяцаў 2008 года мытнік забяспечыў пропуск амаль 250 машын, і зарабіў амаль 10 тысяч долараў.

Па дадзеных фактах пракуратурай узбуджана крымінальная справа, у рамках якой прад'яўлена абвінавачанне за атрыманне хабару паўторна.